Знайсці
18.09.2017 / 18:4719РусŁacБел

Літва абвінаваціла два расійскія Іл-76 у парушэнні паветранай прасторы

Два расійскія ваенна-транспартныя самалёты Іл-76 16 верасня падчас расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» парушылі паветраную прастору Літвы, паведамляе defence.ru са спасылкай на літоўскі МЗС.

ТАСС

У міністэрства ў панядзелак быў выкліканы расійскі пасол у Літве Аляксандр Удальцоў, яму ўручаная адпаведная нота.

МЗС паведамляе, што інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 16 верасня, калі два Іл-76, якія ляцелі з асноўнай часткі Расіі ў Калінінградскую вобласць, увайшлі ў паветраную прастору Літвы і прабылі ў ёй каля дзвюх хвілін.

Міністэрства заявіла расійскаму паслу пратэст і запатрабавала, каб адказныя ведамствы Расіі як мага хутчэй далі тлумачэнні ў сувязі з гэтым інцыдэнтам і прынялі неабходныя меры да таго, каб у будучыні такія інцыдэнты не паўтараліся, адзначаюць літоўскія дыпламаты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера