Знайсці
18.09.2017 / 18:353РусŁacБел

Цягам года ў Мінску хочуць стварыць 30 тысяч новых працоўных месцаў

На аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме 18 верасня абмяркоўвалася пытанне аб прынятых мерах па стварэнні ў горадзе новых працоўных месцаў, перадаюць «Мінск-Навіны». Усяго сёлета іх плануецца стварыць 30 000.

На нарадзе прысутнічала кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. З дакладамі выступілі кіраўнікі адміністрацый Заводскага, Ленінскага і Фрунзенскага раёнаў.

— За першае паўгоддзе 2017-га ў Заводскім раёне створана 589 новых працоўных месцаў. У мэтах развіцця малога бізнэсу праводзіцца работа па прадастаўленні ў арэнду памяшканняў з мінімальнымі каэфіцыентамі базавай арэнднай стаўкі,— адзначыў кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Аляксандр Дараховіч. — У кастрычніку 2017 года ў раёне плануецца адкрыццё новага гандлёвага аб'екта «ОМА», у якім будзе арганізавана каля 250 рабочых месцаў. Новыя месцы будуць створаныя і ў іншых арганізацыях, якія неўзабаве пачнуць працу: крамы, цырульні і інш. Сёлета ў раёне праведзена 14 міні-кірмашоў вакансій. Па выніках 9 месяцаў на зноў створаныя працоўныя месцы прагназуецца працаўладкаваць 980 грамадзян.

Сітуацыю з працаўладкаваннем у Заводскім раёне нельга назваць крытычнай, бо на 1 800 вакансій прыпадае каля 600 беспрацоўных.

— Па стане на 1 ліпеня 2017 года ў раёне працаўладкавана 738 чалавек, — распавёў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Пётр Шостак. — У мэтах забеспячэння занятасці вядзецца праца з прадпрымальніцкім сектарам — адкрываюцца новыя гандлёвыя кропкі і ўстановы грамадскага харчавання. Ствараюцца рабочыя месцы на ўжо дзеючых прадпрыемствах. Сярод іх, да прыкладу, кандытарская фабрыка «Камунарка», ААТ «Мінск Крышталь» і іншыя буйныя арганізацыі. Усяго за год у Ленінскім раёне запланавана правесці 65 мерапрыемстваў па стварэнні працоўных месцаў. З іх рэалізавана 33 пункты.

Што тычыцца Фрунзенскага раёна, то, па словах кіраўніка адміністрацыі Арцёма Цурана, у гэтым годзе працаўладкавана больш за 2 000 чалавек.

— У 2016-м было забяспечана працаўладкаванне 5 413 грамадзян, што склала 145% ад устаноўленага задання. Але кан'юнктура рынку працы сур'ёзна змянілася. Да прыкладу, у Фрунзенскім раёне ўсё больш жыхароў рэгіструюцца ў якасці ІП. На 1 ліпеня 2017 года прырост склаў 6,8 %, што перавышае агульнагарадскі паказчык у два разы. Усяго прадпрымальнікаў налічваецца больш за 17 600. Таксама мы назіраем тэндэнцыю, калі прадпрыемствы замест стварэння новых працоўных месцаў усё часцей прымаюць грамадзян на працу шляхам заключэння грамадзянска-прававога дагавора. Гэтае пытанне ўжо ўздымалася Мінскім гарадскім аб'яднаннем арганізацый прафсаюзаў.

У ходзе нарады таксама было агучана, што ў Фрунзенскім раёне сёння каля 100 000 чалавек выязджаюць на працу ў іншыя раёны. Для таго каб пазбегнуць унутры горада маятнікавай міграцыі, у Фрунзенскім плануюць ствараць новыя прамысловыя пляцоўкі, дзе мінчане змогуць знайсці працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930