Знайсці
18.09.2017 / 17:39РусŁacБел

Удава вакаліста Linkin Park паказала ВІДЭА, знятае за 36 гадзін да яго смерці

«Я пакажу вам гэта для разумення, што ў дэпрэсіі няма твару або настрою».

Удава вакаліста гурта Linkin Park Чэстэра Бенінгтана Талінда размясціла ў сваім твітары кароткі відэаролік, зроблены за 36 гадзін да смерці музыкі, паведамляе Birdinflight.

«Наступны твіт будзе самым асабістым, які я толькі пісала. Я пакажу вам гэта для разумення, што ў дэпрэсіі няма твару або настрою».

«Так выглядала дэпрэсія за 36 гадзін да яго смерці. Ён вельмі любіў нас, а мы любілі яго».

Нагадаем, яго знайшлі павешаным у прыватнай рэзідэнцыі ў Палас Вердэс Эстэйтс, штат Каліфорнія, 20 ліпеня. Яму быў усяго 41 год. У Чэстэрау засталіся жонка і шасцёра дзяцей. На працягу некалькіх гадоў Чэстэр пакутаваў на алкагольную і наркатычную залежнасць, а таксама дэпрэсію. Ён блізка сябраваў з музыкам Крысам Корнелам, які скончыў жыццё самагубствам у маі гэтага года. У той дзень Чэстэр прысвяціў яму адкрыты ліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930