Знайсці
18.09.2017 / 19:38РусŁacБел

Навукоўцы вырасцілі бавоўну, якая свеціцца

Навукоўцы стварылі бавоўну, якая мае цікавую ўласцівасць — свяціцца ў цемры. Бавоўну гадавалі такім чынам, што флюарэсцэнтныя малекулы самі апынуліся ў яе валокнах. Пра падрабязнасці даследавання распавядае часопіс Science.

«Навукоўцы актыўна распрацоўваюць «разумныя» тканіны. У нашым эксперыменце функцыянальная малекула сплятаецца разам з іншымі будаўнічымі «цаглінкамі», такімі як глюкоза, утвараючы функцыянальныя ніткі», — паведамляе аўтар даследавання Філіп Наталіё.

Навукоўцы вырашылі дадаць у ваду, якой сілкуецца падчас росту бавоўнік, асаблівы матэрыял, які надасць яму жаданыя ўласцівасці. Даследчыкі выявілі, што, аб'яднаўшы дзве малекулы, адна з якіх натуральна пераносіцца раслінамі ў клеткі, а іншая выклікае свячэнне, яны атрымаюць раслінныя валокны, якія змогуць свяціцца. Затым з гэтага валакна традыцыйным спосабам можна зрабіць тканіну, якая свеціцца пад флюарэсцэнтным святлом.

У ходзе эксперыменту выявілася, што ў выгадаваных апісаным вышэй чынам бавоўніках прыблізна 5% спецыяльных малекул дасягнулі валакна. Гэтага аказалася дастаткова, каб валокны бавоўны пачалі свяціцца зялёным колерам пад уздзеяннем флюарэсцэнтнага святла.

Па словах аўтараў даследавання, такі працэс можна паўтарыць з іншымі матэрыяламі, вырабленымі з бамбука або лёну.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера