Знайсці
18.09.2017 / 12:2912РусŁacБел

На фестывалі «Камяніца» не паспеў выступіць хэдлайнер. Чаму так адбылося?

Ужо ў 22.00, калі на сцэне яшчэ выступаў гурт з Украіны, а даўно павінен быў выйсці апошні — Shuma, стала ясна, што ў раскладзе здарыліся накладкі.

«Shuma не выступіла праз спазненне па часе. У пятніцу моцным ветрам разарвала дах сцэны. Менавіта ў гэты дзень мелі адбыцца ўсе саўндчэкі, але яны былі адмененыя. Менавіта таму артысты наладжвалі гук проста перад выступам, і ў выніку не хапіла часу на Shuma.

Мы скарачалі іншых артыстаў і спрабавалі паспець, але самыя моцныя затрымкі былі менавіта на хэдлайнерах. Выбачаемся. Абавязкова зробім так, каб наступная, юбілейная «Камяніца» была лепш», — пракаментаваў «НН» прэс-аташэ фестывалю Зміцер Безкаравайны.

Ці можна было даць Shuma выступіць пасля Onuka?

«На жаль, не. З аднаго боку дазвол на мерапрыемства скончыўся ў 22:00. Міліцыя дала скончыць сэт Onuka, але Shuma на сцэну ніхто б не выпусціў — тэхнічна гэта магло адбыцца не раней за 22:45. Па-другое, фэст адбываецца за 5 кіламетраў ад Мінска. Апошні бясплатны аўтобус сыходзіў у 23:00, платны — у 23:15. Нават калі ўявіць сабе дазвол міліцыі на працяг, мы не мелі права пакінуць людзей у полі», — удакладняюць арганізатары.

Яны выбачыліся перад гуртам-хэдлайнерам Shuma, які стаў адзіным, хто не здолеў выйсці на фестывальную сцэну, і паабяцалі ўлічыць свае памылкі на будучыню. На шчасце, музыкі ўсё роўна атрымалі свае ганарары.

Чытайце таксама: Фолк-фэст «Камяніца» пад Менскам сабраў тысячы гледачоў

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930