Знайсці
17.09.2017 / 09:3518РусŁacБел

17 верасня пачынаецца актыўная фаза вучэнняў «Захад-2017»

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017» сёння ўступае ў актыўную фазу, паведамляе БелТА. Ад 17 верасня распачынаецца другі этап вучэнні, падчас якога будуць адпрацаваны пытанні кіравання войскамі (сіламі) падчас вядзення ваенных дзеянняў пры адбіцці агрэсіі супраць саюзнай дзяржавы.

На палігонах воінскія часці і падраздзяленні рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) адпрацуюць вядзенне абарончага бою, пошук, блакаваньне і знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў пры падтрымцы авіяцыі.

Так, на палігоне Ружанскі сёння запланавана практычнае нанясенне авіяцыйнага ўдару з ужываннем авіяцыйных сродкаў паражэння. На Асіповіцкім палігоне 18 верасня адбудзецца розыгрыш вядзення бою па ўтрыманню абарончых рубяжоў. На наступны дзень на палігоне Даманава будзе прадэманстравана нясенне баявога дзяжурства падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017» пачалося 14 верасня. Вучэнне будзе доўжыцца да 20 верасня. На тэрыторыі Беларусі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігона ВПС і войскаў СПА - Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці - Дрэтунь і Глыбокае.

У Расіі яно пройдзе на палігонах Лужскі, Стругі Красныя і Праўдзінскі у Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Колькасць асабовага складу, які ўдзельнічае ў вучэнні, складае каля 12,7 тыс. вайскоўцаў. Пры гэтым у Беларусі, паводле Мінабароны, будзе задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі - крыху больш за 7 тыс., Расіі - каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў. Таксама будзе выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930