Знайсці
16.09.2017 / 20:583РусŁacБел

Аўтар НН Антон Лявіцкі атрымаў прэмію Кангрэсу даследчыкаў Беларусі ў Варшаве

Увечары 16 верасня на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які ідзе ў Варшаве, уручалі прэміі за найлепшыя працы.

У намінацыі «Найлепшая магістарская праца» быў уганараваны пастаянны аўтар «НН», гісторык Антон Лявіцкі. Яго даследаванне называлася «Праблема беларускай дзяржаўнасці ў савецкай гістарыяграфіі (1953—1985)». 

Павіншаваць пераможцаў сабралася цэлая зала, многія слухалі стоячы. Гучала шмат цёплых словаў, добразычлівых жартаў, прыемных успамінаў і жыццёвых гісторый, гучных апладысментаў — атмасфера была надзвычай цёплай.

Ніжэй падаём спіс работ, якія сёлета прызналі найлепшымі:

Гісторыя

Манаграфіі. Алена Маркава — «Шлях да савецкай нацыі. Палітыка беларусізацыі 1924-1929»

Артыкулы. Наталля Гардзіенка — «Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі»

Артыкулы. Алесь Пагарэлы — «Вобраз горада ў дыскурсе беларускага хрысціянска-дэмакратычнага перыядычнага друку ў міжваенны час»

Гуманітарныя навукі

Манаграфіі. Прэмія імя Зоры Кіпель. Андрэй Масквін — «Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць»

Артыкулы. Ганна Міхальчук — «Новы спіс агульнадзяржаўнага летапісання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і яго суадносіны з «Хронікай Быхаўца»»

Дарэчы, сёлетні Кангрэс — першы, на які Ганна не змагла прыехаць.

Сацыяльна-палітычныя навукі

Манаграфіі. Алена Гапава — «Класы нацый: фемінісцкая крытыка нацыябудаўніцтва»

Ганаровая Прэмія за нямецкамоўную манаграфію

Hermann Bider — Edition und Kommentar: Anton Luckevič. Belaruskaja hramatyka.

Прэмія за найлепшую бакалаўрскую працу

Аліна Громава — «Выкарыстанне спадчыны нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў у развіцці цёмнага турызму (на прыкладзе Германіі і Беларусі)»

Прэмія за найлепшую творчую працу

Ксенія Шталянкова — «Распрацоўка буктрэйлераў да рамана-трылогіі «Адваротны бок люстра»».

Настасся Роўда, Варшава — Мінск

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930