Знайсці
16.09.2017 / 20:3022РусŁacБел

Мінабароны: Падраздзяленні 1-й танкавай арміі Расіі стаяць на палігонах «Барысаўскі» і «Асіповіцкі»

Пра гэта паведаміў падчас штодзённага брыфінгу прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў.

«На палігонах «Барысаўскі» і «Асіповіцкі» падраздзяленні воінскіх часцей 1-й танкавай арміі Узброеных Сіл Расіі сумесна з падраздзяленнямі воінскіх часцей Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Беларусі, заняўшы абарончыя рубяжы, ажыццяўлялі мерапрыемствы непасрэднай падрыхтоўкі да баявых дзеянняў. Праведзеныя таксама розыгрышы па пошуку, выяўленні і знішчэнні дыверсійных разведвальных груп умоўнага праціўніка і незаконных узброеных фармаванняў у раёнах адказнасці», — сказаў Макараў.

У першы дзень вучэнняў, 14 верасня, Міністэрства абароны РФ паведаміла, што асабовы склад злучэння 1-ай гвардзейскай танкавай арміі, дыслакаванай у Падмаскоўі, са штатным узбраеннем і тэхнікай здзейсніў марш на чыгуначную станцыю, пасля чаго воінскім эшалонам на працягу сутак будзе перакінуты ў раён правядзення вучэнняў на тэрыторыю Беларусі.

Міністэрства абароны Беларусі інфармацыю пра перакіданне цэлай танкавай арміі ў нашу краіну абвергла. На памежных чыгуначных станцыях, куды спешна выехалі дэмакратычныя актывісты і журналісты, таксама не было заўважана перамяшчэння вялікай групоўкі войскаў.

Падчас брыфінгу 16 верасня Макараў зноў падкрэсліў, што на беларускіх палігонах знаходзіцца толькі загадзя запланаваная колькасць расійскіх вайскоўцаў — каля трох тысяч.

Вучэнні «Захад-2017» працягнуцца да 20 верасня.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930