Знайсці
16.09.2017 / 16:422РусŁacБел

Іран заявіў пра стварэнне «бацькі ўсіх бомбаў»

Іран мае дзесяцітонную бомбу ўласнай вытворчасці, паведаміў камандуючы Ваенна-касмічнымі сіламі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Амір Алі Хаджызадэ.

«Арганізацыя абароннай прамысловасці вырабіла бомбу вагой прыблізна 10 тон, якую магчыма скінуць з самалётаў «Ільюшына», - паведаміў Хаджызадэ ў інтэрв'ю тэлекампаніі IRIB, адзначыўшы, што бомба мае надзвычайную разбуральную моц, піша РІАН.

Пра гэта ён заявіў у адказ на просьбу пракаментаваць яго ўласныя словы пра тое, што «калі ў ЗША ёсць «маці ўсіх бомбаў», дык у Ірана ёсць «бацька бомбаў».

У сярэдзіне красавіка Злучаныя Штаты ўжылі звышмагутную няядзерную бомбу GBU-43 супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ў Афганістане. «Маці ўсіх бомбаў», як называюць гэты дзевяцітонны фугасны снарад, стала самым магутным няядзерным боепрыпасам, выкарыстаным ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930