Знайсці
16.09.2017 / 16:116РусŁacБел

Экстрадаваны з Беларусі блогер Лапшын расказаў, як яго спрабавалі забіць у турме ў Азербайджане

Блогер Аляксандр Лапшын, вызвалены з азербайджанскай турмы, апублікаваў падрабязнасці апошніх дзён свайго знаходжання там.

Фота salamnews.org.

«Цяпер, калі азербайджанскае пекла засталося ззаду і я пішу гэтыя радкі з пляжу Хоф Кармель у Хайфе, абавязаны высветліць наступнае, — адзначае ён. —

1. Катэгарычна адмаўляю азербайджанскую афіцыйную хлусню наконт быццам бы маёй спробы самагубства ў бакінскай турме 10.09.17. Прэзідэнт Аліеў па версіі азер-СМІ праявіў гуманізм і, пашкадаваўшы небараку-самагубцу, вырашыў яго памілаваць праз дзень пасля міфічнай спробы самагубства.

2. Па факце, ноччу з 10 на 11 верасня 2017 калі я ўжо засынаў у сваёй камеры №10 бакінскай турмы, раптам у дзвярах пачулася рыпенне ключа і дзверы прыадчыніліся. Я ляжаў спіной да дзвярэй і не паспеў нават устаць, як нейкія фігуры ўжо схапілі мяне за шыю, рукі, і затым былі некалькі удараў кулакамі ў бок. Больш я не памятаю нічога. Наступныя ўспаміны ўжо з рэанімацыі цэнтральнай бакінскай клінікі, дзе я ляжаў падлучаны да прыбораў, з катэтарам на прычынным месцы і кіслароднай маскай на твары. Яшчэ зламалі два зубы і ўся спіна і бок у гематомах.

3. Мяркую, што забойцаў альбо спудзілі, альбо іх мэта была ў большай ступені скіраваная на дыскрэдытацыю ўлады Аліева ў Азербайджане. Мая смерць у бакінскай турме была б на руку цэламу шэрагу асоб з найбліжэйшага атачэння прэзідэнта Аліева, якія па-за усялякіх сумневаў лічаць, што яму пара на супакой. Падкрэслю, што гэта мая версія, хай і заснаваная на падобных думках шэрагу замежных азербайджанцаў-журналістаў і дэмакратычнай апазіцыі, вымушанай жыць удалечыні ад радзімы».

Паводле словаў Лапшына, ізраільскія лекары, якія яго абследавалі, паказалі, што характар шэрагу яго траўмаў нагадвае хутчэй фізічны гвалт, а не спробу самагубства. Лекары звярнулі ўвагу на глыбокі след ад здушэння справа на шыі бліжэй да пляча — але пры падвешванні гэты след звычайна ў раёне вуха. «Ды і наогул, з якой нагоды мне «самазабівацца» на дзень нараджэння маёй мамы ды яшчэ і на заключным этапе перамоваў аб экстрадыцыі дадому», — піша Лапшын.

Расійска-ізраільскі блогер Аляксандр Лапшын быў затрыманы ў снежні ў Мінску па запыце Азербайджана за наведванне Нагорнага Карабаха і экстрадаваны ў Баку. Там яго асудзілі на тры гады турмы. Пазней кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў памілаваў яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930