Знайсці
16.09.2017 / 15:4911РусŁacБел

Сям'я беларусаў загінула ў страшнай аўтааварыі ў Расіі

Раніцай 16 верасня, каля 05:23, у Расіі, на 25 кіламетры трасы Ліпецк-Ялец каля вёскі Частая Дубрава Ліпецкага раёна, сутыкнуліся аўтамабілі «Лада Каліна» і «Мазда». У аварыі загінулі тры чалавекі - вадзіцель і пасажырка «Лады Каліна» і іх дзіця. Па ўдакладненых звестках, у лякарню ў цяжкім стане дастаўлены трэці пасажыр «Лады», асоба якога пакуль не высветленая. У «Маздзе» пацярпелі трое - кіроўца і два пасажыры. Усе яны дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі Ліпецка.

Супрацоўнікі расійскай паліцыі высветлілі асобы загінулых мужчыны жанчыны і іх дзіцяці, паведамляе сайт lipeck.bezformata.ru. Гэта 32-гадовы грамадзянін Беларусі, яго 28-гадовая жонка і іх 11-месячны сын. Пры гэтым на «Ладзе Каліне» загінулых нумары Рэспублікі Башкартастан.

Мяркуючы па мностве рэчаў бытавой тэхнікі і хатняй маёмасці, што былі ў «Каліне», маладая сям'я перабіралася на новае месца жыхарства.

Абставіны аварыі, у якой загінула сям'я пакуль не ясныя. Відавочна, што ўдар быў наймагутным - «Лада Каліна» выглядае як пракручаная праз мясарубку груда металу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930