Знайсці
16.09.2017 / 12:5841РусŁacБел

Расійскае войска ў Беларусі жыве аўтаномна: са сваім хлебам і тэлеканаламі

Як паведамляе сайт Міністэрства абароны РФ, падраздзяленні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якія бяруць удзел у вучэннях «Захад-2017» на тэрыторыі палігонаў «Барысаўскі» і «Асіповіцкі» ў Рэспубліцы Беларусь, «абсталявалі сучасныя палявыя гарадкі, якія забяспечваюць камфортнае пражыванне асабовага складу ў палявых умовах з захаваннем усіх элементаў жыццезабеспячэння, наяўных у пунктах пастаяннай дыслакацыі».

Салдаты жывуць у сучасных вайсковых намётах М-30 і М-10, піша сайт. У гарадках ёсць бытавыя пакоі, сучасныя душавыя і цырульні. Пакоі вольнага часу маюць спадарожнікавыя антэны, праз якія забяспечваецца трансляцыя расійскіх тэлеканалаў.

Усяго расейцы на палігонах «Барысаўскі» і «Асіповіцкі» паставілі каля 100 намётаў.

Для арганізацыі харчавання вайскоўцаў на тэрыторыях палігонаў разгорнутыя палявыя пункты, абсталяваныя сучаснымі палявымі кухнямі, а таксама хлебазаводы і хлебапякарныя блокі, паведамляе сайт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера