Знайсці
16.09.2017 / 09:52РусŁacБел

У Лунінцы распачалі справу за паклёп у інтэрнэт-пабліку

Следчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле за паклёп у дачыненні да карыстальніка сацыяльнай сеткі, які пакінуў пост у адным з лунінецкіх паблікаў. Пра гэта паведамілі tut.by ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Асоба зламысніка пакуль высвятляецца. Паводле матэрыялаў справы, 28 ліпеня невядомы апублікаваў у сацыяльнай сетцы паведамленне, якое змяшчае загадзя ілжывую інфармацыю, што не адпавядае рэчаіснасці ды ганьбіць гонар і годнасць маладой жыхаркі Лунінецкага раёна. Пост ілюстраваны фота пацярпелай з указаннем яе імя.

Абласное ўпраўленне Следчага камітэта правярае, ці датычныя да здзяйснення злачынства знаёмыя жанчыны і сваякі, таксама следчыя збіраюцца накіраваць міжнароднае даручэнне аб аказанні прававой дапамогі ў праваахоўныя органы Расійскай Федэрацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера