Знайсці
15.09.2017 / 22:231РусŁacБел

МУС: Супрацоўнікі ДАІ павінны прыехаць на месца ДТЗ за 40 хвілін

На прыбыццё супрацоўнікаў ДАІ да месцаў аварый, у якіх няма пацярпелых, адвялі 40 хвілін, паведамляе Tut.by  са спасылкай на прэс-службу МУС.

У пачатку верасня адбыліся змены ў арганізацыі працы па рэагаванні на заявы і паведамленні аб злачынствах, адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама інфармацыю аб здарэннях, якая паступае ў органы ўнутраных спраў. Цяпер у супрацоўнікаў ДАІ ёсць 40 хвілін, каб прыехаць да месца аварыі.

«На прыбыццё нарада ДАІ да месцаў дарожна-транспартных здарэнняў пры ўмове адсутнасці пацярпелых замацоўваецца тэрмін у 40 хвілін. Раней падобныя факты не вылучаліся ў асобную катэгорыю, таму з-за вялікай загружанасці інспектараў праз 15 хвілін у якасці першага нарада для разбору маглі прыехаць супрацоўнікі падраздзяленняў, далёкіх ад службовай спецыфікі Дзяржаўтаінспекцыі. Такі падыход не быў дастаткова эфектыўным, і яго вырашана было змяніць», — распавёў начальнік УАДС МГБ МУС палкоўнік міліцыі Аляксей Галавач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930