Знайсці
15.09.2017 / 20:3521РусŁacБел

Пад Янавам мікрааўтобус з дзецьмі трапіў пад цягнік: чатыры чалавекі загінулі

Увечары 15 верасня на чыгуначным пераездзе ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці адбылася страшная аварыя: мікрааўтобус «Мерседэс» сутыкнуўся з цягніком. Чатыры чалавекі загінулі, паведамляе сайт Следчага камітэта.

Прыблізна ў 18:30 каля аграгарадка Бродніца Іванаўскага раёна мікрааўтобус «Мэрсэдэс Спрынтар» выехаў на чыгуначны пераезд, не абсталяваны шлагбаўмам, дзе сутыкнуўся з лакаматывам.

У выніку аварыі загінулі 22-гадовы кіроўца, яго 16-гадовы далёкі сваяк і двое пляменнікаў — 3-гадовая дзяўчынка і 2-гадовы хлопчык.

Яшчэ двое пасажыраў, 15-гадовы падлетак і 3-гадовая дзяўчынка атрымалі цяжкія траўмы і шпіталізаваны ў бальніцу.

Са слоў відавочцы, ДТЗ адбылося на забараняльны сігнал светлафора. Пры гэтым аўтамабіль рухаўся на значнай хуткасці, а машыніст лакаматыва падаваў гукавыя сігналы. Паводле папярэдніх звестак, мікрааўтобус накіроўваўся на станцыю «Юхнавічы», куды кіроўца падвозіў 15-гадовага суседа на цягнік.

Заведзеная крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асобаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера