Знайсці
15.09.2017 / 19:287РусŁacБел

Навукоўцы назвалі самы смяротны вірус на Зямлі

Галоўным «забойцам» людзей з'яўляецца не ВІЧ, вірус шаленства або малярыя, а розныя штамы віруса гепатыту, якія штогод забіраюць жыцці больш за 1,3 млн чалавек, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Lancet. Коратка пра даследаванні піша РІАН.

Fotolia

«Гэтыя высновы выклікаюць у нас злосць, але мы зусім не здзівіліся таму, што гепатыт губіць больш людзей, чым ВІЧ, малярыя і сухоты. Падобны сумны ход падзей звязаны з тым, што барацьба з гепатытам ніколі не ўваходзіла ў палітычныя прыярытэты ўсіх вядучых краін свету і што не існуе нейкіх глабальных сістэм для фінансавання падобных праектаў», — пракаментаваў адкрыццё Чарльз Гор, прэзідэнт Сусветнага альянсу па барацьбе з гепатытам.

Кожны год СААЗ і іншыя службы аховы здароўя ААН публікуюць у часопісе Lancet справаздачы, прысвечаныя таму, якія хваробы і праблемы са здароўем сёння турбуюць чалавецтва і колькі гадоў жыцця яны адымаюць. Справаздачы служаць своеасаблівый інструкцыяй да дзеяння для палітычных органаў ААН і праграм па ахове здароўя службаў асобных краін.

Сёлета аўтары зрабілі ўпор не на хваробы, спароджаныя праблемамі ў працы арганізма самога чалавека або дрэннымі ўмовамі жыцця, а на розныя вірусныя, бактэрыяльныя і паразітычныя інфекцыі. Для складання карціны іх эвалюцыі за апошнія 40 гадоў навукоўцы сабралі і прааналізавалі медыцынскія архівы з 147 краін свету.

На долю інфекцый у сярэднім прыпадае прыкладна 19,4% смерцяў, якія адбыліся за гэтыя гады, і іх агульная колькасць паступова расце. Навукоўцы звязваюць гэта з пагаршэннем стандартаў аховы здароўя і рэзкім ростам насельніцтва ў краінах, якія развіваюцца.

У лідарах, да некаторага здзіўлення саміх аўтараў справаздачы, аказаўся вірусны гепатыт — у апошнія гады ён забраў жыцці прыкладна 1,34 мільёна людзей. Прычынай іх смерці была не толькі сама хвароба, але і звязаныя з ёй цыроз і рак печані, а таксама іншыя ўскладненні. Другое месца занялі сухоты з 1,2 мільёна смерцяў, трэцяе — ВІЧ, які забіў прыкладна мільён чалавек, а чацвёртае — малярыя (719 тысяч ахвяр).

Падобныя лічбы, як адзначаюць медыкі, з'яўляюцца досыць кансерватыўнымі ацэнкамі, бо толькі 25 краін прадастаўляюць дастаткова дакладную статыстыку па прычынах смерці іх жыхароў. Адпаведна, рэальная колькасць ахвяр ВІЧ, гепатыту і іншых хвароб можа быць прыкметна большай.

Гепатыт небяспечны тым, што колькасць выкліканых ім смерцяў не зменшылася за апошнія гады, як гэта адбылося з ВІЧ, туберкулёзам і малярыяй, а вырасла на 22%.

Адной з прычын гэтага, акрамя недахопу ў фінансаванні і дарагоўлі вакцын і лекаў ад гепатыту, з'яўляецца тое, што большасць людзей не падазрае, што яны заражаныя гэтым вірусам. Паводле бягучых ацэнак даследчыкаў, толькі 5% жыхароў развітых і якія развіваюцца краін ведае аб сваім дыягназе і праходзіць лячэнне ў медыцынскіх установах.

Што цікава, самым «раскручаным», але не небяспечным узбуджальнікам хвароб стаў вірус Зіка — на яго долю прыпадае ўсяго дзве смерці ў 2015 годзе і 19 страчаных жыццяў ў 2016 годзе. Як чакаюць навукоўцы, падобны трэнд захаваецца і ў далейшым, пры гэтым вірус Зіка наўрад ці будзе ўяўляць значную пагрозу, што дасць навукоўцам час на стварэнне вакцыны для барацьбы з ім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930