Знайсці
15.09.2017 / 18:591РусŁacБел

Махляр з Салігорскага раёна прапаноўваў за хабар паступленне ў расійскую ВНУ

Махляр з Салігорскага раёна прапаноўваў за хабар паступленне ў расійскую ВНУ, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб падбухторванні да дачы хабару і махлярстве ў асабліва буйным памеры. Абвінавачаным прызнаны 35-гадовы ўраджэнец Салігорскага раёна. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук.

«Мужчына абвінавачваецца ў тым, што падманам схіляў грамадзян за хабар атрымаць дакументы аб паступленні ў Бранскую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Дыплом ВНУ па спецыяльнасці «механізацыя сельскай гаспадаркі» ён атрымаў у 2014 годзе, — праінфармавала Таццяна Беланог. — Грамадзяне, якія жадалі спрыяльна вырашыць пытанне аб здачы сесіі без наведвання заняткаў і пытанне паспяховага заканчэння акадэміі, аддавалі яму грошы. Рабілі яны гэта для наступнай перадачы хабару нібыта службовай асобе ВНУ».

Са жніўня 2009-га па май 2015 года мужчына завалодаў грашыма пяці чалавек на агульную суму больш за 250 тысяч расійскіх рублёў і $7 тысяч.

За здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства) і ч. 5 арт. 16, ч. 2 арт. 431 (дача хабару) КК Беларусі, адшукваецца Уладзімір Жура 1982 года нараджэння. Яго апошняе месца жыхарства ў 2015 годзе — г. п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Следства просіць грамадзян, якія маюць інфармацыю пра мужчыну, паведаміць аб гэтым па тэлефонах: 8(0174) 33-20-56, 8(029) 610-48-57.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930