Знайсці
15.09.2017 / 18:132РусŁacБел

У Польшчы стварылі Нацыянальны інстытут свабоды, які будзе падтрымліваць НДА

Польскі парламент прыняў закон аб Нацыянальным інстытуце свабоды — Цэнтры развіцця грамадзянскай супольнасці. Новая ўстанова будзе працаваць пры Канцылярыі прэм'ер-міністра. Яго мэтай будзе падтрымка няўрадавых арганізацый і вылучэнне сродкаў для іх, паведамляе Радыё Польшча.

Прыняцце закона суправаджала бурная дыскусія ў зале пленарных пасяджэнняў. Супраць гэтага дакумента выступілі апазіцыйныя партыі «Грамадзянская платформа» і «Сучасная».

Па словах дэпутата Монікі Верыхоўскай, Нацыянальны інстытут свабоды — гэта штучна створаная ўстанова, якой не хочуць НДА. Звяртаючыся да кіруючай партыі з трыбуны парламента, яна сказала: «Вы хочаце кіраваць трэцім сектарам як Пуцін і Орбан».

У той жа час, па словах прадстаўніка ўрада па сацыяльных пытаннях Адама Ліпіньскага, Нацыянальны інстытут свабоды будзе мець уплыў толькі на 1% сродкаў, якія ідуць на няўрадавыя арганізацыі.

«Нават калі б у нас быў злы намер, чаго ў нас няма, як з гэтага 1% можна перавярнуць усю сістэму, якая складаецца са 100 тысяч арганізацый», — сказаў ён.

Да гэтага часу сродкі на НДА вылучаў адзін з дэпартаментаў Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930