Знайсці
15.09.2017 / 17:477РусŁacБел

У якіх краінах свету мае сэнс вучыцца і працаваць — рэйтынг

Дзе найбольш актыўна інвестуюць у супрацоўнікаў? А дзе спецыялісты не гатовыя да будучыні? Эксперты Сусветнага эканамічнага форуму параўналі сітуацыю ў 130 краінах, паведамляе DW.

Па тым, якія магчымасці для атрымання ведаў і развіцця прафесійных навыкаў існуюць у той ці іншай краіне, можна прадказаць яе далейшае эканамічнае развіццё, здольнасць ствараць інавацыі і канкураваць на сусветным рынку ў будучыні. Аналітыкі Сусветнага эканамічнага форуму даследавалі сітуацыю ў 130 краінах свету і склалі новы рэйтынг па ўзроўні развіцця чалавечага капіталу — Human Capital Report.

Інвестыцыі ў персанал

Даступнасць адукацыі — адзін з галоўных крытэрыяў, якія былі ўлічаныя ў параўнальным аналізе. Таксама важную ролю адыгралі такія фактары, як занятасць насельніцтва, магчымасць назапасіць досвед працы, а таксама валоданне ноу-хау і меры па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў.

Вынікі даследавання сведчаць аб тым, што лепш за ўсё падрыхтоўка кадраў даецца Нарвегіі, Фінляндыі і Швейцарыі, ЗША і Даніі. У гэтых краінах не толькі можна атрымаць добрую адукацыю, тут створаныя аптымальныя ўмовы для прафесійнага росту і самарэалізацыі асобы.

Шосты радок займае Германія. Высокай ацэнкі заслужыла перш за ўсё моцная тэарэтычная і практычная падрыхтоўка да прафесійнай жыцця. Крыху горш сітуацыя з інвестыцыямі ў персанал — ў гэтай «дысцыпліне» Германія апынулася на 12-м месцы.

Постсавецкія краіны — лідары па ўзроўні адукацыі

З еўрапейскіх краін у топ-20 ўвайшлі Швецыя, Славенія, Аўстрыя, Эстонія, Нідэрланды, Бельгія і Ірландыя. Расія здзейсніла вялікі скачок, падняўшыся за два апошнія гады з 26-га на 16-ы радок. Высокім балам была адзначаная даступнасць адукацыі: па гэтым крытэры Расія ўваходзіць у першую пяцёрку разам з іншымі постсавецкімі краінамі — Кыргызстанам, Казахстанам, Арменіяй і Украінай. Затое па магчымасцях павышэння кваліфікацыі і ўзроўню ведаў, якія ў перспектыве будуць асабліва запатрабаваныя эканомікай, Расія значна адстае ад лідараў рэйтынгу.

Пры гэтым у развіцці талентаў Расія апярэджвае іншыя краіны БРІКС. Кітай, да прыкладу, займае 34-ы радок. Аналітыкі станоўча адзначылі інвестыцыі Кітая ў падрыхтоўку будучых спецыялістаў.

Украіна (24 месца ў рэйтынгу) ідзе за Вялікабрытаніяй і абганяе Літву і Францыю. Горш за ўсё да канкурэнцыі на рынку працы падрыхтаваныя жыхары краін Афрыкі, Паўднёвай Азіі і Блізкага Усходу. Спіс краін па ўзроўні развіцця чалавечага капіталу замыкаюць Маўрытанія і Емен.

Індустрыя 4.0 выкліча крызіс талентаў

У глабальным вымярэнні, па выніках даследавання, на дадзены момант чалавечы капітал выкарыстоўваецца неэфектыўна — толькі на 62%. У гэтай сувязі эксперты папярэджваюць аб небяспецы.

«Новая прамысловая рэвалюцыя — Індустрыя 4.0 — не толькі стварае новыя ўмовы на рынку працы, яна патрабуе зусім новых ведаў і навыкаў. Пры такім становішчы спраў глабальнага крызісу талентаў не пазбегнуць», — прарочыць заснавальнік Сусветнага эканамічнага форуму, прафесар Клаўс Шваб. На яго думку, многім краінам неабходна кардынальна перагледзець падыход у падрыхтоўцы спецыялістаў і надаць належную ўвагу кампетэнцыям, неабходным рынку працы ў будучыні.

Што тычыцца Беларусі, то яе ў сваім рэйтынгу даследчыкі не прадставілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930