Знайсці
15.09.2017 / 16:5110РусŁacБел

Някляева арыштавалі на 7 сутак

Суд Савецкага раёну пакараў Уладзімера Някляева 7 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня.

8 верасьня Ўладзімер Някляеў узяў удзел ў мітынгу на Кастрычніцкай плошчы і шэсьці праспэктам Незалежнасьці з нагоды Дня вайсковай славы. Удзельнікі акцыі таксама выказалі пратэст супроць уцягваньня Беларусі ў канфлікт Расеі з NATO праз удзел расейскіх войскаў у манэўрах «Захад-2017». Каб далучыцца да мітынгоўцаў, Уладзімер Някляеў адмыслова прыехаў на дзень раней з Польшчы, дзе ўдзельнічаў у канфэрэнцыі.

Вядома, што раніцай 15 верасьня спадар Някляеў меўся пайсьці да лекара.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930