Знайсці
15.09.2017 / 16:342РусŁacБел

Скотленд-Ярд абвясціў выбух у лонданскім метро тэрактам

У лонданскім метро адбыўся выбухна станцыі «Парсанс-грын», якая знаходзіцца на паўднёвым захадзе горада. Першапачаткова відавочцы паведамілі аб выбуху вядра, пакінутага ў пакеце ў вагоне цягніка.

На лініі, дзе адбыўся выбух, перакрыты рух. Фота AFP

Выбух на станцыі адбыўся ў выніку дэтанацыі імправізаванай выбухной прылады, заявіў намеснік начальніка паліцыі Лондана Марк Роўлі. Як стала вядома ВВС, у прыладзе быў таймер.

22 чалавекі дастаўленыя ў бальніцы, пагрозы іх жыццю няма. Паліцыя вядзе расследаванне.

Згодна з першымі вынікамі, выбухную прыладу на станцыі «Парсанс-грын» стваралася для забойства вялікай колькасці людзей, але яно не спрацавала належным чынам. Эксперты па выбуховых рэчывах кажуць, што адбылася ўспышка, а не дэтанацыя, у выніку чаго маглі загінуць усе, хто знаходзіўся ў радыусе выбуху.

Reuters

Да месца здарэння прыехалі машыны хуткай дапамогі. Станцыя ачэпленая.

Карэспандэнт BBC Рыз Латыф па дарозе на працу стала відавочцам падзей на станцыі «Парсанс-грын». Яна распавяла: «Пачалася паніка, калі людзі паспяшаліся пакінуць цягнік, пачуўшы шум, падобны да выбуху. Людзі атрымалі парэзы і драпіны, спрабуючы ўцячы з месца здарэння. Было шмат панікі».

Паліцыя абвясціла здарэнне тэрактам.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера