Знайсці
15.09.2017 / 21:382РусŁacБел

Збіраюцца грошы на выпуск папяровага самалёціка, якім можна кіраваць са смартфона 

Стартап з Нью-Ёрка збірае грошы на папулярнай краўдфандынг-пляцоўцы «Кікстартар», каб мець магчымасць выпусціць «разумны» папяровы самалёт POWERUP DART, які здольны выконваць мноства дзіўных трукаў, з кіраваннем са смартфона. 

Вынаходнік гэтага самалёта Шай Гайтэйн піша, што дастаткова скласці самалёцік, прымацаваць да яго прыладу DART — і апарат гатовы. У паветры ён можа выконваць мноства трукаў: бочку, пятлю, нажніцы і інш.

Адзначаецца, што папяровы самалёт можа разганяцца да 40 кіламетраў за гадзіну. Для поўнай зарадкі яму патрабуецца ўсяго 25 хвілін (яна ажыццяўляецца пры дапамозе стандартнага Micro-USB).

Кіраванне самалётам вядзецца са смартфона пры дапамозе мабільнага дадатку POWERUP app. 

Стартап сабраў ужо практычна 200 000 даляраў (пры заяўленай мэце ў $25 000), што паказвае сапраўдную цікавасць людзей да цацак з IT-тэхналогіямі.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера