Знайсці
15.09.2017 / 15:2413РусŁacБел

Швецыя пачала найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні адначасова з «Захадам-2017»

Швецыя пачала найбуйнейшыя за апошнія 23 гады ваенныя вучэнні. Манеўры пачаліся амаль адначасова з расійска-беларускамі вучэннямі «Захад-2017», якія выклікалі трывогу ў краінах Усходняй Еўропы, паведамляе Бі-бі-сі.

Шведскія вучэнні «Аўрора» праводзяцца пры падтрымцы НАТА, сама краіна членам альянса не з'яўляецца. У іх бяруць удзел 19 тысяч вайскоўцаў. Вучэнні працягнуцца тры тыдні.

«Сітуацыя з бяспекай у рэгіёне пагоршылася», — так пракаментаваў пачатак манеўраў камандуючы шведскай арміі Мікаэль Бідэн.

«Сёння Расея — гэта краіна, якая ўздзейнічае на агульную сітуацыю ў Еўропе з пункту гледжання бяспекі сваіх дзеянняў — анексія Крыма і працяглы канфлікт на ўсходзе Украіны, таму зразумела, што мы вельмі старанна сочым за тым, што робіць Расія», — заявіў Бідэн.

Як адзначае агенцтва Рэйтэр, у апошнія гады Швецыя скарачала выдаткі на абарону, а ў сакавіку гэтага года ў краіне зноў ўвялі ваенны прызыў.

«Аўрора» — найбуйнейшая аперацыя за апошнія 23 гады, у якой будуць узаемадзейнічаць ВПС, марская пяхота і армія. Гэтыя манеўры — важны сігнал у сферы абароннай палітыкі. Яны дапамогуць нам засцерагчыся ад розных інцыдэнтаў і больш дакладна ацаніць нашу абараназдольнасць», — цытуе шведскае выданне заяву міністра абароны Швецыі Петэра Хультквіста.

Акрамя шведскай арміі, у вучэннях бяруць удзел вайскоўцы з ЗША, Францыі, Нарвегіі і іншых краін НАТА. Раней у НАТА заяўлялі, што манеўры не з'яўляюцца адказам на расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера