Знайсці
15.09.2017 / 14:4023РусŁacБел

Кіраўнік Віцебскай вобласці падняў гіру за хвіліну 61 раз

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў прыняў удзел у III Сусветнай алімпіядзе па гіравым трыятлоне, якая сёння ўрачыста адкрылася ў Віцебску.

Губернатар выступіў у складзе каманды Беларусі ў эстафеце з 32-кілаграмовай гірай. Беларусы ў гэтых спаборніцтвах занялі першае месца, а Мікалай Шарстнёў за хвіліну падняў гіру 61 раз. «Адчуваю задавальненне. Два гады таму я для сябе паставіў мэту — за 60 секунд гіру ў 32 кг падняць 60 разоў. Вось сёння я гэта выканаў», - прызнаўся губернатар журналістам, якія, знайшоўшы момант, вырашылі распытаць кіраўніка вобласці аб яго спартыўным жыцці.

Мікалай Шарстнёў распавёў, што ў яго няма ніякай асаблівай сістэмы харчавання. «Звычайны лад жыцця і звычайнае харчаванне. Улічваючы шчыльны графік, вечарам не магу трапіць у спартзалу, у абед таксама не атрымліваецца. Таму я заўсёды займаюся раніцай з 5 да 6 гадзіны. Гіры зручныя тым, што з імі можна працаваць дома, не трэба ніякіх спецыяльных умоў, абсталявання, трэнажораў. Гэта адзін з самых простых і даступных відаў спорту», — падзяліўся чыноўнік.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера