Знайсці
15.09.2017 / 16:232РусŁacБел

Ford прапанаваў беспілотным аўто камунікаваць з пешаходамі з дапамогай спецыяльных светлавых сігналаў ВІДЭА

У жніўні 2017 года жыхары горада Арлінгтан у амерыканскім штаце Вірджынія і журналісты паведамлялі пра «беспілотны» аўтамабіль на вуліцах горада. Потым высветлілася, што ў машыны ўсё ж быў кіроўца, апрануты ў касцюм аўтамабільнага крэсла. Тады Інстытут транспартных тэхналогій Вірджыніі патлумачыў гэта даследаваннем рэакцыі людзей на беспілотныя аўтамабілі. І вось, кампанія Ford раскрыла падрабязнасці гэтага даследавання.

Падчас руху на звычайным аўто кіроўцы папярэджваюць навакольных аўтамабілістаў пра свае манеўры з дапамогай паказальнікаў павароту. У выпадку, калі ж паведаміць аб манеўры трэба пешаходу, які збіраецца перайсці вуліцу, замест іх звычайна выкарыстоўваюць жэст рукой або ківок галавой, якія паказваюць, што кіроўца саступае дарогу пешаходу. У беспілотных аўтамабіляў, якія з'яўляюцца ў апошнія гады на дарогах усё часцей, няма агульнапрынятай сістэмы сігналаў для ўзаемадзеяння з пешаходамі.

Кампанія Ford распрацавала такую сістэму і пратэсціравала яе на гарадскіх дарогах. Тэхнічна яна ўяўляе сабой святлодыёдную стужку, падзеленую на 12 сектараў. Распрацоўшчыкі запраграмавалі тры сігналы:

  • Пастаянна уключаная паласа пасярэдзіне азначае, што аўтамабіль перасоўваецца ў аўтаномным рэжыме;
  • Хуткае мігценне паласы пасярэдзіне азначае, што аўтамабіль збіраецца пачаць рух;
  • Палоскі, якія хутка перасоўваюцца ад краю да цэнтра і назад азначаюць, што аўтамабіль тармозіць і збіраецца спыніцца.

У рамках даследавання аўтамабіль праехаў каля 2900 кіламетраў і за гэты час уключыў сігналы больш за 1650 раз. Акрамя святлодыёднай стужкі, у аўтамабілі было некалькі камер, якія забяспечваюць агляд на 360 градусаў і запісваюць рэакцыю навакольных. Высветлілася, што людзі часта не разумеюць гэтых сігналаў у першы раз, але хутка запамінаюць іх.

Ford плануе дакладна прааналізаваць атрыманыя дадзеныя і распрацаваць адзіны стандарт камунікацыі беспілотных аўтамабіляў з людзьмі. Кампанія заяўляе, што ўжо працуе над гэтым разам з Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ISO) і Таварыствам аўтаінжынераў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930