Знайсці
15.09.2017 / 14:2921РусŁacБел

Каменданцкая гадзіна ў Глыбоцкім раёне аказалася вучэбнай

Вечарам 14 верасня на сайце Глыбоцкага райвыканкама з'явілася інфармацыя аб увядзенні каменданцкай гадзіны і спасылка на Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ваенным становішчы». Аднак ужо сёння гэтая навіна знікла.

У Глыбоцкім райвыканкаме патлумачылі, што гэта было вучэбнае паведамленне.

«Усё гэта адбываецца ў межах вучэнняў «Захад-2017». Наш раён праходзіць вучэнні ў межах тэрытарыяльнай абароны. Гэтая інфармацыя была размешчаная ў мэтах адпрацоўкі інфармавання насельніцтва,— патлумачыла Еўрарадыё кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і СМІ Людміла Карніловіч. — Абмежаванні, якія прадугледжвае каменданцкая гадзіна, не ўводзіліся. Ніякіх абмежаванняў на перамяшчэнне насельніцтва ў горадзе і раёне не было. Усё гэта мела вучэбны характар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930