Знайсці
15.09.2017 / 13:1731РусŁacБел

Кабельныя аператары задумалі стварыць беларускамоўны тэлеканал, шукаюць кантэнт

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім расказала пра сустрэчу з апэратарамі кабэльнай тэлевізіі, зацікаўленымі ў стварэньні кабэльнага каналу па-беларуску.

Як кажа Алена Анісім, тыя маюць ідэю стварыць адмысловы недзяржаўны тэлеканал, на якім распаўсюджваць беларускамоўны кантэнт — мастацкія і дакумэнтальныя фільмы і мультфільмы, навукова-папулярныя перадачы і іншае, як арыгінальна беларускае, так і ў перакладзе.

«Апэратары маюць пэўныя цяжкасьці з напаўненьнем кантэнтам на беларускай мове, — распавядае Анісім Свабодзе. — Ідэя ў тым, каб мець магчымасьць карыстацца тым, што ўжо напрацавана па-беларуску».

Тых, хто мае беларускамоўны кантэнт або можа такі ствараць, дэпутатка просіць зьвяртацца да яе праз пошту [email protected] або праз старонку на Facebook, каб наладзіць сувязь з апэратарамі, а тыя ўжо будуць разьбірацца з аўтарскімі правамі і рыхтаваць кантэнт да трансьляцыі.

Анісім сьцьвярджае, што канал ствараецца ня як канкурэнт «Белсату» (адзінаму на сёньня недзяржаўнаму беларускамоўнаму тэлеканалу), а дзеля пашырэньня «беларускай прасторы» на тых, для каго «Белсат» недаступны.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930