Знайсці
14.09.2017 / 20:0834РусŁacБел

Што гэта было? Чаму здарыўся ўкід пра перакідванне танкавай арміі ў Беларусь

Фота: Мінабароны Расіі.

Ужо першы дзень вучэнняў «Захад-2017» пачаўся з буйнога інфармацыйнага скандалу пасля таго, як Мінабароны Расіі зранку заявіла пра перакідванне цэлай танкавай арміі ў Беларусь.

Хаця раней заяўлялася, што ўсе расійскія войскі, якія плануецца задзейнічаць у вучэннях, ужо прыбылі. Расійскім генералам таксама вядома, якія ў беларускім грамадстве настроі, якія настроі ў суседніх краінах.

Які мэсэдж нясе інфармацыя пра перакіданне арміі?

Па-першае, што «мы можам».

Ці было гэта ўзгоднена з Мінскам? Думаю, не. Палкоўнік Макараў на брыфінгу Мінабароны заняў ясную пазіцыю: «Усе расійскія войскі ўжо тут, іншых не плануецца» і нават дапускаў іронію: «Ніякіх іншых вучэнняў на тэрыторыі Беларусі не адбываецца».

Але чаму расіяне ўключылі інфармацыйны прэс?

Беларускія ўлады праяўлялі незвычайную асцярожнасць пры планаванні сёлетніх вучэнняў.

Асноўнае адрозненне ад мінулых «Захадаў» — гэта тое, што Мінск, здаецца, пільнуе, каб выконваліся квоты для расійскіх войскаў, якія датычаць колькасці ўзбраення, самалётаў і салдат.

Расіянам пастаўленыя жорсткія ўмовы па колькасці — прыедзе столькі, колькі вырашым мы.

Можа быць, менавіта ў адказ на гэтыя захады Мінабароны РФ падняла дзеля дзвюххвіліннага відэа цэлую армію?

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930