Знайсці
14.09.2017 / 15:144РусŁacБел

Apple патлумачыла, чаму новая тэхналогія Face ID не спрацавала на прэзентацыі iPhone X

Apple афіцыйна патлумачыла, што адбылося на сцэне, калі падчас першай публічнай дэманстрацыі Face ID сістэма не пазнала Крэйга Федэрыгі і не разблакавала iPhone X.

Прадстаўнікі Apple заявілі, што дэманстрацыйная версія iPhone X ужо пабывала ў руках іншых вядучых прэзентацыі, перш чым яна трапіла да Крэйга Федэрыгі. Сістэма Face ID працуе так, што ідэнтыфікатар аўтаматычна спрабуе распазнаць усіх, хто глядзіць на экран прылады.

Выявіўшы твар, якога няма ў сістэме, Face ID прапануе ўвесці для разблакіроўкі пароль. Такім чынам, калі iPhone X узяў у рукі Федэрыгі, той ужо быў у рэжыме ўводу пароля, бо не змог распазнаць твары тых, хто браў яго ў рукі да гэтага.

«Некалькі чалавек бралі прыладу ў рукі, і нават не разумелі, што Face ID спрабуе распазнаць іх твары. Пасля некалькіх няўдалых спробаў, паколькі гэта быў не Крэйг, iPhone зрабіў тое, што павінен быў: пачаў патрабаваць код доступу», — паведаміў прадстаўнік Apple. 

Нагадаем, што ў выніку гэтага, калі Крэйг Федэрыгі спрабаваў разблакаваць iPhone X з дапамогай Face ID, сістэма дала збой. Яму прыйшлося хутка ўзяць другую дэманстрацыйную прыладу, з якой усё прайшло гладка.

З аднаго боку, каментар Apple выглядае пераканаўча, але рэпутацыі сістэмы нанесены вялікі ўрон. З іншага боку, мы ніколі не даведаемся, што ж здарылася тады насамрэч.

hi-tech.mail.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930