Знайсці
15.09.2017 / 09:3826РусŁacБел

Чаму беларускі спадарожнік рэтранслюе порнаканалы? Адказ кіраўніка праекта

15 студзеня 2016 года з кітайскага касмадрома Січан быў запушчаны спадарожнік «Белінтэрсат-1». Гэты першы беларускі спадарожнік сувязі быў выраблены кітайскімі спецыялістамі па замове беларускага боку.

Кіраўнік Беларусі ў дзень запуску спадарожніка сказаў, што «спадарожнік стаў ключавым элементам нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Беларусі». Аднак у выніку выявілася, што праз яго вяшчае толькі адзін беларускі тэлеканал — «Беларусь-24», аднак замежных — нашмат больш. Сярод іх у асноўным чэшскія і славацкія каналы, некалькі каналаў краін Афрыкі а таксама… порнаканалы (Brazzers TV Europe, Passion XXX, Sexto Senso, Dusk TV і іншыя).

Як і чаму такое здарылася? Гэтае пытанне мы задалі кіраўніцтву пректа «Белінтэрсат».

«Ёмістасць транспондараў, што знаходзяцца на касмічным апараце «BELINTERSAT-1», перададзена на ўзаемавыгаднай дамоўнай аснове замежнаму прадпрыемству, якое ажыццяўляе ўздым тэлевізійных сігналаў і наступнае прадастаўленне доступу абанентам», — паведаміў кіраўнік праекта А. Абрамаў. 

Ці рэтранслюе гэты спадарожнік нейкія порнаканалы на тэрыторыю Беларусі? Як ставіцца да гэтага кіраўніцтва «Белінтэрсата» і ці з'яўляецца гэта законным? На гэта адказу нам не далі, спаслаўшыся на тое, што такія пытанні знаходзяцца па-за кампетэнцыяй прадпрыемства.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930