Знайсці
13.09.2017 / 15:2923РусŁacБел

З Мінска ў Вільню прыйшоў першы пасажырскі электрацягнік. Двухпавярховы

Delfi.lt

13 верасня ў Літву з Мінска прыбыў першы пасажырскі электрацягнік. Гэта быў пробны рэйс. Плануюць, што рэгулярна цягнікі паміж Літвой і Мінскам пачнуць курсіраваць са снежня.

Па словах гендырэктара «Літоўскай чыгункі» Мантаса Бартушкі, па гэтым маршруце будуць курсіраваць новыя цягнікі, закупленыя ў гэтым годзе. «Новыя цягнікі для гэтага маршруту ўжо дастаўлены ў Літву.

Гэта сучасныя двухпавярховыя электрацягнікі, якія развіваюць хуткасць да 160 км/г.

У цягніку ёсць месцы першага і другога класа, дзейнічае Wi-fi», — сказаў Бартушка.

Цягнікі для «ЛЧ» выпусціла чэшская кампанія Škoda Vagonka.

Цягнікі маюць тры вагоны, у іх 290 сядзячых месцаў, з іх 23 - у першым класе. У цягніку абсталяваны сучасныя сістэмы аўдыё- і відэаінфармавання пасажыраў і сістэмы назірання ў салонах і за іх межамі. У вагонах на спецыяльных месцах можна перавозіць ровары, можна перавозіць калыскі і габарытны багаж, можна зарадзіць ноўтбук або мабільны тэлефон. Цягнік прыстасаваны і для інвалідаў.

Вільня—Мінск — адзін з самых папулярных маршрутаў «ЛЧ». Ім у першыя 8 месяцаў гэтага года скарысталіся 200 000 пасажыраў.

Delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930