Знайсці
13.09.2017 / 14:344РусŁacБел

«Самсунг» назваў тэрміны выхаду гнуткага смартфона 

Samsung Electronics мае намер выпусціць гнуткі смартфон у наступным годзе. Аб планах кампаніі распавёў яе топ-менеджар Дон-Джын Кох, які ўзначальвае мабільнае падраздзяленне. 

Прататып, паказаны прадстаўніком «Самсунг» на прэзентацыі

Паводле яго слоў, «Самсунг» разлічвае на выпуск мабільнай прылады з гнуткім дысплеем у 2018 годзе. Гэты апарат плануецца прадаваць пад брэндам Galaxy Note. Аднак кіраўнік прызнаў існаванне шэрагу цяжкасцяў, якія яшчэ трэба будзе пераадолець перад масавымі продажамі гаджэта, які будзе здольны складвацца напалову з дапамогай згінання корпуса разам з экранам. Адбывацца гэта будзе без выкарыстання шарніраў, як гэта некалі было ў тэлефонаў-«раскладушак».

«На правах кіраўніка бізнэсу я магу сказаць, што наша мэта — гэта наступны год. Толькі калі мы зможам вырашыць усе праблемы, мы выпусцім гэты прадукт», — заявіў Дон-Джын Кох на прэс-канферэнцыі ў аўторак.

Ён не ўдакладніў, у чым менавіта заключаюцца гэтыя праблемы. Апытаныя Bloomberg аналітыкі кажуць, што серыйная вытворчасць гнуткіх тэлефонаў, якія маюць высокатэхналагічнае абсталяванне і тонкую канструкцыю, патрабуе нямала часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930