Знайсці
13.09.2017 / 14:321РусŁacБел

У двух швейцарскіх гарадах пачалі прымаць аплату дзяржпаслуг крыптавалютай

У швейцарскім горадзе Цуг з 1 чэрвеня праходзіць эксперымент, у рамках якога мясцовыя жыхары атрымалі магчымасць аплачваць дзяржпаслугі крыптавалютай. Памер разавых плацяжоў на этапе тэставання новаўвядзенні абмежавалі 200 франкамі (швейцарскі франк амаль роўны даляру ЗША).

Усяго за два месяцы жыхары Цуга ўнеслі ў казну горада каля сарака біткойнаў (каля 160 000 даляраў па курсе на 13 верасня 2017), што перасягнула ўсе чаканні органаў мясцовага самакіравання, таму эксперымент працягваецца. Неўзабаве да Цуга далучыўся і іншы горад — К'яса, але там максімальны памер плацяжу павялічылі да 250 швейцарскіх франкаў.

Рашэнне ўвесці аплату дзяржпаслуг біткойнамі ўлады прынялі не адразу. Гэтаму папярэднічала мноства кансультацый з экспертамі ў гэтай галіне і вывучэнне розных нюансаў. Тым не менш, пасля таго як шэраг кампаній, якія развіваюць тэхналогіі блокчэйна, выказалі жаданне супрацоўнічаць з горадам, рашэнне прымаць крыптавалюту для аплаты рахункаў было вынесена неадкладна.

Па словах мэра горада Бруна Арыгоны, у будучыні К'яса можа стаць цэнтрам тэхналогій блокчейн, таму неразумна адмаўляцца ад такой магчымасці. Мэр выказаў надзею, што такія новаўвядзенні і дэманстрацыя адкрытасці па дачыненні да інавацый дазволяць прыцягнуць у горад новыя кампаніі і зробяць яго прывабным для бізнэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930