Знайсці
12.09.2017 / 17:2446РусŁacБел

Расійскае «Военное обозреніе»: Прыбалтыка, у адрозненне ад Беларусі, марыць пра расійскую акупацыю

Расійскі сайт «Военное обозреніе» мае дастаткова багатую аўдыторыю. Паводле звестак similiarweb, у месяц яго чытае 22 мільёны карыстальнікаў. Гэта болей, чым у «Рэгнума» і не нашмат меней, чым у «Медузы».

11 верасня на сайце «Военного обозренія» з’явіўся артыкул «Расія як агрэсар: хто наступны на заваяванне?»

«Некаторыя проста заходзяцца ў істэрыі, што іх заўтра (у крайнім выпадку паслязаўтра) акупуюць расійскія войскі, што хлынуць з-за мяжы», — піша аўтар выдання Раман Скамарохаў.

«Хто найбольш крычыць аб вайне/акупацыі? Украіна, Літва, Латвія. Плюс нейкае абвастрэнне ў Беларусі на тэму таго, што пад відам вучэнняў Расія можа зладзіць анексію».

Пасля аўтар прыводзіць шэраг краін, якія дзякуючы Расіі нібыта атрымалі незалежнасць — Фінляндыя, Польшча, Балгарыя, Румынія, Сербія, Арменія, Азербайджан, Грузія, Туркменістан, Малдова, Казахстан, Манголія, Латвія, Літва, Эстонія, Украіна, Беларусь.

«Дык чаму столькі крыкаў ад «былых»? Чаму яны так баяцца гэтай самай акупацыі і анексіі? Мабыць, справа ў тым, што ў тых краінах гэтая акупацыя проста жаданая. Выключаем Беларусь, там цяжкавата, але не настолькі яшчэ, каб марыць аб акупацыі Расеяй. Таму паасобныя крыкі пра тое, што «заўтра нас захопяць і заняволяць», — гэта так… праверка. Але вось астатнія… Складваецца уражанне, што ў Прыбалтыцы сапраўды хочуць, каб Расея іх акупавала», — лічыць Скамарохаў.

Чаму Балтыя прагне гэтай акупацыі? Бо пабачылі прыклад Крыму. «Гэты акупаваны і анексаваны Крым, куды пацяклі грашовыя рэкі, матэрыялы і людскія рэсурсы. І дарогі намаляваліся, і праблемы пачалі вырашацца. Гэта я пра ваду, электрычнасць… энергамасты, проста масты… Можна пра плюсы доўга гаварыць. Ну і плюс — магчымасць на ўсім гэтым падзарабіць. Так што ўсе гэтыя «заклапочанасці» і «засцярогі» акупацыяй выглядаюць усё больш падобна на жалобны заклік: «Ну акупуйце нас нарэшце!» Грошай даюць ўсё менш… на незалежнасць. А так — добра было б, праўда? Ажылыя парты і тэрміналы Прыбалтыкі, на якія раптам вярнуўся рынак збыту гэтых… рыбак вэнджаных, турысты зноў жа».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера