Знайсці
11.09.2017 / 22:003РусŁacБел

На польскай чыгунцы пачаў дзейнічаць адзіны квіток

З панядзелка ў Польшчы для падарожжа з перасадкай дзейнічае адзіны чыгуначны квіток — пакуль што ў рамках пілотнай праграмы. У ёй бяруць удзел тры перавозчыкі: PKP Intercity, Przewozy Regionalne і Trójmiejska SKM, паведамляе Радыё Польшча.

Адзіны квіток азначае, што пасажыр зможа набыць адзін праязны дакумент на ўсю паездку, пры гэтым не будзе мець значэння, які перавозчык абслугоўвае дадзены ўчастак маршруту. Старшыня Польскай дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі (PKP) Кшыштаф Маміньскі запэўніў, што касір прапануе найлепшы варыянт паездкі, з пункту гледжання як яе працягласці, так і цаны квітка.

Ён дадаў, што ў будучыні да праекта могуць далучыцца іншыя перавозчыкі. Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра такіх рэгіянальных перавозчыкаў, як Koleje Mazowieckie або Koleje Wielkopolskie.

Адзіны квіток можна набыць толькі ў чыгуначных касах. Пакуль ён не прадаецца анлайн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930