Знайсці
11.09.2017 / 21:4412РусŁacБел

Беларускі зубр-нелегал пазнаёміўся з латвійскімі каровамі ВІДЭА

«8 верасня ў другой палове дня мясцовы фермер Андрыс заўважыў незвычайнага госця, які, відавочна, зайшоў з Беларусі і паспрабаваў пазнаёміцца з каровамі, якія належаць фермеру», — паведаміла парталу Delfi жыхарка Берзіньскай воласці Латвіі Алда Мізане.

delfi.lv

Алда распавяла, што незвычайны госць пасля спробы пазнаёміцца з каровамі паеў яблыкаў у найбліжэйшым яблычным садзе. Па словах Алды, у Берзіньскай воласці такога даўно не здаралася. З'яўленне зубра выклікала вялікі інтарэс мясцовых жыхароў і паляўнічых, якія былі гатовыя на рызыку, каб сфатаграфавацца са зверам. Зубр гуляў у Берзіньскай воласці да позняй ночы, раніцай жыхары яго ўжо не бачылі. Пазней жыхары суседняй воласці паведамілі аб тым, што там заўважылі зубра.

«Андрыс сцвярджае, што зубр — гэта самец, яго ўзрост-прыкладна два гады. Хутчэй за ўсё, ён прыйшоў з Беларусі, таму што вясной фермеры іншай воласці бачылі аднаго зубра, які гуляў ля межы», — патлумачыла Алда. Па яе словах, зубр не нанёс ніякай шкоды. Ад людзей ён не ўцякаў, але і да сябе іх не падпускаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера