Знайсці
11.09.2017 / 21:3116РусŁacБел

Новае ток-шоу на АНТ з Дзмітрыем Бачковым: у студыю проста перайшлі галоўныя эксперты БТ

На тэлеканале АНТ выйшаў першы выпуск ток-шоу «Наша жыццё». Ён быў прысвечаны тэрарызму, бо трансляваўся ў гадавіну тэракту ў Нью-Ёрку.

Праграма з’явілася на месцы «Справы прынцыпу» на чале з Вадзімам Гігіным. Адзначым, што яе вядучым стаў Дзмітрый Бачкоў, які сышоў з «Беларусь-1» і тамтэйшага ток-шоу «Форум».

Летась «Наша Ніва» склала топ-25 самых частых гасцей беларускіх ток-шоу. Прычым калі ў праграме Гігіна на АНТ ўдзельнікі больш-менш чаргаваліся, то ў Бачкова на «Беларусь-1» тыдзень за тыднем засядалі адныя і тыя ж эксперты.

Гэтых спецыялістаў шырокага профілю ён забраў з сабой і на АНТ. Як заўжды, гледачам засталося слухаць меркаванні дэпутата Дзмітрыя Шаўцова (№1 леташняга рэйтынгу), палітолага Вадзіма Баравіка (№2), камуніста Георгія Атаманава (№4), прарэктара МІТСО Аляксандра Плашчынскага (№9), шоумэна-русафіла Уладзіміра Еранасяна (№11), кіраўніка «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева (№12).

Дзмітрыеў пры гэтым застаўся ў эфіры адзіным прадстаўніком незалежнага грамадства.

Стваральнікі «Нашага жыцця» імітавалі жывы эфір. Вядучы Тэнгіз Думбадзэ нібыта з'яўляўся з жывым уключэннем з Нью-Ёрка, дзе адбываюцца жалобныя мерапрыемствы да гадавіны трагедыі. У рэальнасці праграма запісвалася некалькі дзён таму.

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930