Знайсці
11.09.2017 / 19:212РусŁacБел

Меркель параўнала анексію Крыма з падзелам Германіі

Канцлер Германіі параўнала анексію Крыма з падзелам Германіі. Такім чынам Ангела Меркель пракаментавала заяву лідара Свабоднай дэмакратычнай партыі ФРГ. На думку Крысціяна Лінднера, пытанне анексіі Крыма неабходна часова разглядаць «асобна», каб дасягнуць прагрэсу ў адносінах з Расіяй.

«Калі я чую, што нам варта проста прыняць расійскую анексію Крыма, то я думаю: а што было б з намі, калі б і ў адносінах да ГДР мы ўжывалі падобныя лозунгі?» — заявіла Меркель у інтэрв'ю выданню Frankfurter Allgemeinen Sonntagszeitung.

Пазней Лінднер растлумачыў сваю пазіцыю, заявіўшы, што яго партыя не прызнае незаконную анексію Крыма. Але, так як цяпер праблему акупацыі вырашыць немагчыма, не варта прывязваць да яе іншыя пытанні, бо інакш, па яго словах, не ўдасца дасягнуць прагрэсу ў адносінах з Масквой.

Ва ўрадзе Германіі заявілі, што не змянілі сваю пазіцыю ў дачыненні да незаконнай анексіі Расіяй украінскага Крыма.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі» 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930