Знайсці
11.09.2017 / 15:469РусŁacБел

Суд вынес вырак мужчыну, які збіў да смерці 4-гадовую дзяўчынку

Магілёўскі абласны суд прызнаў 27-гадовага жыхара вёскі Амховая-1 Магілёўскага раёна вінаватым у жорсткім забойстве 4-гадовай дачкі сужыцелькі і прысудзіў да 20,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ігар Бурдоў да смерці збіў дзіця. Дзяўчынка памерла ў бальніцы, піша Tut.by.

Суд прызначыў Ігару Бурдову такое ж пакаранне, як прасіў пракурор — 20 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён таксама па рашэнні суда мусіць выплаціць маці дзяўчынкі 10 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі.

Увечары 30 сакавіка ў вёсцы Амховая-1 дзяўчынка засталася дома з мужчынам. Маці была на працы. Па словах Бурдова, малая яго не слухалася. Таму ён яе пакараў і сышоў — па яго словах, на працу. Дзіця ўсю ноч было адно, а раніцай мужчына вярнуўся і пабачыў дзяўчынку без прытомнасці і выклікаў хуткую дапамогу. На той момант абвінавачаны быў п'яны.

Па матэрыялах справы, мужчына біў дзяўчынку рукамі, нагамі, абутымі ў пакаёвыя тапкі, рамянём з металічнай спражкай і іншым неўстаноўленым прадметам па розных частках цела. Спецыялісты лічаць, што дзіця атрымала не менш за 50 удараў, у тым ліку не менш за 13 з іх — у галаву.

З цяжкімі траўмамі дзяўчынку даставілі ў рэанімацыю абласной дзіцячай бальніцы, дзе зрабілі трэпанацыю чэрапа. Аднак выратаваць яе жыццё не ўдалося. У дачыненні да Бурдова распачалі крымінальную справу.

Разгляд пачаўся ў абласным судзе 25 жніўня. Абвінавачаны сказаў, што любіў дзяўчынку, як родную дачку, добра даглядаў яе, а яна называла яго татам. «Дзяўчынка ўвесь час на штосьці хварэла, я заставаўся з ёй, і ёй падабалася са мной заставацца», — сцвярджаў ён на папярэднім следстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930