Знайсці
11.09.2017 / 15:102РусŁacБел

Палякі прынялі рашэнне наконт Вострай брамы і львоўскіх могілак у новых пашпартах

Міністр унутраных справаў Польшчы Марыуш Блашчак заявіў, што ў новым узоры пашпарта, які мае з'явіцца налета, не будзе выяваў Вострай брамы ў Вільні і могілак «арлянятаў» у Львове, паведамляе Радыё Свабода.

Блашчак дадаў, што ён прыняў такое рашэнне «ў сувязі з заўвагамі, якія паступалі ў міністэрства, і пасьля атрымання рэкамендацый ад экспертаў».

Замест выявы Вострай брамы на старонках пашпарта з'явіцца надпіс з магілы Марыі Пілсудскай (1865—1921), першай жонкі маршалка Юзэфа Пілсудскага, пахаванай на могілках Росы ў Вільні.

Замест выявы львоўскіх могілак «арлянятаў», на якіх пахаваныя польскія абаронцы горада ад украінскіх і савецкіх войскаў у 1918—1921 гадах, у якасьці вадзянога знаку ў пашпарце будзе выява малалетняга Антонія Петрыкевіча (1905—1919), які загінуў пры абароне і пасмяротна быў уганараваны крыжам «Virtuti Militari».

На 100-годдзе незалежнасьці Польшчы, якое будзе адзначацца ў 2018 годзе, улады пастанавілі ўвесці новыя пашпарты. Выявы ў выглядзе вадзяных знакаў на старонках дакумента былі прапанаваныя для зацьверджаньня ўсім грамадзянам у віртуальным галасаванні. Прапанова змяшчэння ў пашпарце выяваў Вострай брамы і могілак «арлянятаў» у Львове выклікала пратэсты і асуджэнне ў Літве і Украіне, у тым ліку на ўзроўні МЗС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера