Знайсці
11.09.2017 / 17:3510РусŁacБел

Навукоўцы кажуць, што пад ільдамі Антарктыды можа кіпець жыццё

Навукоўцы з Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта выявілі ў вулканічных пячорах Антарктыды сляды ДНК, якія могуць належаць не вядомым навуцы жывёлам. Гэта можа быць сведчаннем таго, што там кіпіць жыццё. Вынікі даследаванняў апублікаваныя ў часопісе Polar Biology, паведамляе РІАН.

© РІА «Новості» / Аляксей Нікольскі

Група навукоўцаў на чале з Кэрыдвен Фрэйзер прыбыла на востраў Роса, адзін з самых паўднёвых на планеце, на тэрыторыі якога знаходзіцца дзейны вулкан Эрэбус. Там яны вывучалі «шырокія і звязаныя адно з адным» падледніковыя пячорныя сістэмы, якія былі ўтвораныя пад уздзеяннем вулканічнае пары.

Узяўшы пробы з розных пячор, навукоўцы выявілі сляды моху, багавіння, круглых чарвякоў і членістаногіх, прычым некаторыя ўзоры ДНК могуць належаць «новым відам жывёл і раслін». Сляды выяўленыя як на паверхні, так і на падлёдных участках.

Па словах Фрэйзера, вынікі даследаванняў адкрываюць «спакуслівы погляд» на тое, што адбываецца пад ільдамі Антарктыды. Яна тлумачыць, што ў геатэрмальных пячорах вельмі добрыя ўмовы для жыцця.

«У гэтых пячорах можа быць па-сапраўднаму цёпла, у некаторых з іх тэмпература можа дасягаць 25 градусаў. Вы можаце хадзіць там у футболцы, і вам будзе камфортна», — адзначае Фрэйзер.

Як адзначае яе калега доктар Лоры Канелі з Універсітэта Мэна, калі навукоўцам удасца знайсці самі арганізмы, а не толькі іх сляды, гэта прыадчыніць дзверы ў «новы свет».

«Мы пакуль не ведаем, колькі пячорных сістэм сканцэнтравана вакол вулканаў Антарктыды або наколькі гэтыя падледніковыя асяроддзі звязаныя адно з адным. Іх сапраўды складана выявіць, да іх складана дабрацца, іх складана вывучыць», — адзначыў яшчэ адзін даследчык, Чарльз Лі з Універсітэта Вайката.

Па апошніх дадзеных, на тэрыторыі Антарктыды знаходзіцца не менш за 138 падлёдных вулканаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930