Знайсці
11.09.2017 / 13:1228РусŁacБел

Аддзел адукацыі Капыльскага райвыканкама назваў шматдзетныя і сем’і вернікаў «небяспечнымі». Гэта яны сур'ёзна?

Наведвальнікі сайта аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама вельмі здзівіліся, калі ўбачылі метадычны дапаможнік «Праца з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў сацыяльна-псіхалагічнай падтрымцы». У ім знайшліся негатыўныя каментары ў бок шматдзетных сем’яў, а таксама тых, дзе ёсць бацькі-вернікі ці з інваліднасцю.

Да небяспечных сем’яў стваральнікі метадычкі таксама аднеслі няпоўныя, малазабяспечаныя, прыёмныя, а таксама сем'і перасяленцаў, бежанцаў і эмігрантаў.

Вось толькі некалькі цытат: «Шматдзетныя сем'і і сем'і вернікаў «характарызуюцца наяўнасцю некаторага адхілення ад нормаў, якое не дазваляе вызначыць іх як бяспечныя», «Наяўнасць названых фактараў абумоўлівае неабходнасць пастаноўкі сям'і на ўлік, але, калі справа суправаджаецца канфліктамі і напругай унутрысямейных адносін, то такая сям'я перамяшчаецца ў катэгорыю праблемных сем'яў, а пры наяўнасці пэўных прычын пераходзіць у катэгорыю сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы».

Мы патэлефанавалі ў мясцовы аддзел адукацыі, каб высветліць, хто стаў аўтарам такога дзіўнага дапаможніка і ці сапраўды чыноўнікі бачаць небяспеку ў падобных сем’ях.

Як патлумачыў «НН» намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Дубіна, дадзеная інфармацыя захавалася на сайце выпадкова. У гэтым вінаватыя тыя, хто працаваў у аддзеле раней:

«Рэкамендацыі, пра якія ідзе гаворка, былі распрацаваныя яшчэ для 2012/2013 навучальнага года людзьмі, якія сёння ў нас не працуюць. Чаму іх звольнілі? Відаць, былі некампетэнтнымі спецыялістамі. А новы супрацоўнік не паспела пазнаёміцца з тым, што апублікавалі на сайце да яе. Запэўніваем вас: мы не лічым, што сем’і з бацькамі-вернікамі ці з інваліднасцю з’яўляюцца небяспечнымі, гэта інфармацыя не адпавядае рэальнасці, таму мы аператыўна выдалілі гэтую метадычку».

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930