Знайсці
10.09.2017 / 19:169РусŁacБел

«Кожныя 2-3 хвіліны мне крычалі «Жыве Беларусь!» — бягун са сцягам на Мінскім паўмарафоне

28-гадовы мэнэджар некамэрцыйных праектаў Уладзь Сташкевіч 10 верасьня прабег Менскі паўмаратон з нацыянальным сьцягам.

Ён расказаў Радыё Свабода, што сьцяг быў на ім завязаны ад самага пачатку. У хуткім часе ён разгарнуў сьцяг і ўжо да самага фінішу бег, трымаючы яго ў руках.

«Паўмаратон гэта ня толькі пра спорт, але і файная магчымасьць прасоўваць нейкія ідэі. Там і камэрцыйныя арганізацыі, і ЮНІСЭФ, і ААН маюць сваіх прадстаўнікоў, якія бягуць зь іх сымболікай, зь іх сьцягамі. І я падумаў, што гэта выдатная магчымасьць прасоўваць наш нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг».

Уладзь Сташкевіч кажа, што астатнія ўдзельнікі і гледачы вельмі добра рэагавалі на сьцяг.

«Кожныя 2-3 хвіліны мне крычалі «Жыве Беларусь!», а я адказваў «Жыве вечна!» Людзі мяне даганялі, нехта бег побач, знаёміліся, хвалілі, шкадавалі, што самі не дадумаліся ўзяць сьцяг. Я адказваў, што ў наступным годзе будзе такая магчымасьць. Некаторыя нават сэлфі са мной рабілі».

Паводле Сташкевіча, размовы падчас бегу, магчыма, крыху перашкодзілі тэмпу — ён адолеў дыстанцыю прыблізна за 2 гадзіны 4 хвіліны, хоць падчас трэніровак звычайна прабягаў яе на 10 хвілін хутчэй. Сташкевіч кажа, што ўпершыню ўдзельнічаў ў Менскім паўмаратоне летась — тады ён прабег найменшую магчымую дыстанцыю для ўдзельніка, пяць з паловай кілямэтраў. А сёлета, пасьля трэніровак, ён адолеў дыстанцыю цалкам.

Раней за публічную дэманстрацыю нацыянальнай сымболікі людзей часам затрымлівалі. «Я ў прынцыпе быў гатовы атрымаць штраф. Дзеля такой падзеі можна было і рызыкнуць,» — кажа Ўладзь Сташкевіч.

Аляксей Знаткевіч, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930