Знайсці
10.09.2017 / 09:564РусŁacБел

Памёр экс-дырэктар «Славянскага базара» Радзівон Бас

Фота Сяргея Серабро, Народныя навіны Віцебска

Памёр экс-дырэктар самага вядомага беларускага фестывалю «Славянскі базар» Радзівон Бас. 21 год з моманту нараджэння фестывалю ён быў яго нязменным дырэктарам, пры ім фестываль стаў маштабнай культурнай падзеяй у жыцці краіны і рэгіёну.

Пра яго смерць паведаміла ў сваім акаўнце ў Facebook Ганна Бонд.

У 2013 годзе ён быў вымушаны пакінуць «Славянскі базар» з-за хваробы. СМІ паведамлялі, што з-за хваробы Радзівону Басу ампутавалі абедзве нагі. Яму было 64 гады.

Радзівон Бас — заслужаны дзеяч культуры Беларусі, ганаровы грамадзянін Віцебска, музыкант.

У 1991 Бас стаў ініцыятарам арганізацыі і правядзення ў Віцебску ў Летнім амфітэатры музычнага фэсту «Славянскі базар», з 1992 года ён быў дырэктарам Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930