US Open выйграла дзяўчына, якая вясной працавала тэлекаментатарам
А месяц таму не ўваходзіла ў Топ-900.
Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе (US Open) выйграла амерыканка Слоўн Стывенс. У фінале яна разграміла Медысан Кіз з лікам 6:3, 6:0.
Увесну пасля аперацыі на назе Слоўн не выступала, а працавала тэлекаментатарам, а месяц таму нават не ўваходзіла ў топ-900.
Цікава, што Стывенс стала першай за 15 гадоў амерыканкай, якая выйграла US Open не з сям'і Уільямс.
Вікторыя Азаранка, якая выступала ў фінале US Open двойчы, гэтым разам не брала ўдзелу ў турніры з-за праблем у сям'і.
У фінале мужчынскага турніру сёння вечарам згуляюць Рафаэль Надаль (Іспанія) і Кевін Андэрсан (ПАР, 28-ы рэйтынг).
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Вольгу Бондараву падалі ў суд
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера