Знайсці
10.09.2017 / 08:1722РусŁacБел

Фільм «Ідзі і глядзі» атрымаў прыз на кінафестывалі ў Венецыі

У раздзеле «Венецыянская класіка» на 74-м Венецыянскім кінафестывалі атрымаў фільм Элема Клімава «Ідзі і глядзі», зняты ў СССР у 1985 годзе, гаворыцца ў паведамленні на сайце фестывалю.

Карціна была паказана пасля рэстаўрацыі, у рамках кінафестывалю яна ўдзельнічала ў конкурсе «Венецыянская класіка» разам з фільмамі выдатных кінарэжысёраў, такіх як Бернарда Берталучы і Стывен Спілберг, піша Tut.by.

Ваенная драма паводле сцэнарыя Алеся Адамовіча і самога Клімава была створана сумеснымі намаганнямі кінастудый «Беларусьфільм» і «Масфільм» у 1985 годзе. Дзеянне карціны разгортваецца ў 1943 годзе на тэрыторыі Беларусі. У цэнтры сюжэту - беларускі хлопчык, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай акцыі, на працягу двух дзён ператвараючыся з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога.

Фільм выйшаў у пракат 1985 годзе, да саракагоддзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і быў адзначаны ўзнагародамі на некалькіх буйных кінафестываляў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930