Знайсці
19.09.2017 / 12:559РусŁacБел

Пекар Кастусь Ларкоў падзяліўся рэцэптам шыкоўнага пірага ФОТЫ

Ужо амаль паўтара года вядомы беларускі пекар Кастусь Ларкоў працуе ў Вільні, але ў яго інстаграме і фэйсбуку працягваюць з’яўляцца смачныя выявы новых кулінарных твораў мастацтва з беларускім каларытам. Спецыяльна для «Ніны» мы папрасілі Кастуся падзяліцца рэцэптам аднаго з яго пірагоў.

Кастуся часцяком просяць спячы пірог да якой-небудзь важнай даты, падзеі, а часам і без асаблівай нагоды — для сябе дый для сяброў. Вось гэтая прыгажосць у выніку паехала ў літоўскае Міхнава з прыхаджанамі Нікольскай царквы.

Пячом бруснічны пірог — пакрокава

1. Замешваем дражджавое цеста, ставім яго ў цёплае месца на 2-2,5 гадзіны.

2. Гатуем начынку. Брусніцы злёгку абсыпаем крухмалам і змешваем з цукрам, яблыкі наразаем долькамі.

3. Дзелім цеста на дзве часткі (ніжнюю і верхнюю). На раскатанае цеста ніжняй часткі пірага выкладаем начынку слаямі, хаваем усё пад верхняй часткай.

4. Упрыгажэнні для пірага можна рабіць адразу, перад выпечкай, але тады іх колер будзе такі самы, як і колер асновы. Можна ўпрыгожыць пірог пасля выпечкі і яшчэ на хвілін 10 паставіць яго ў духоўку.

Цяпер Кастусь працуе ў Вільні ў Piestro, па-ранейшаму займаецца пірагамі. Праўда, паколькі кампанія робіць націск на сытную начынку, то большасць пірагоў салёныя, але ёсць і салодкія, і вегетарыянскія.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера