Знайсці
08.09.2017 / 20:242РусŁacБел

«УКантакце» кардынальна зменіць дызайн сваіх мабільных дадаткаў ШМАТ ФОТА

У афіцыйным блогу «Укантакце» з'явілася інфармацыя пра тое, што кампанія вырашыла цалкам пераасэнсаваць дызайн сваіх мабільных дадаткаў для прыладаў на iOS і Android.

Навігацыя

«Трэба спрасціць навігацыю ў дадатках, не ахвяруючы функцыянальнасцю, — напісана ў блогу. — Мы зрабілі гэта з дапамогай таббара у ніжняй частцы экрану. Сам па сабе таббар — ні разу не навінка. Зараз гэта стандартны падыход да навігацыі на Android і iOS. У нас ён калісьці таксама быў».

Як мяняўся інтэрфейс мабільнага дадатку «Укантакце» для iOS

Прааналізаваўшы мноства розных статыстык, у кампаніі (без асаблівай, зрэшты, інтрыгі) выбралі чатыры асноўныя раздзелы: Навіны, Пошук і Рэкамендацыі, Паведамленні і Апавяшчэнні. У пятай укладцы — меню, дзе будзе ўсё астатняе.

Пошук і Рэкамендацыі

Рэкамендацыі — гэта абноўлены раздзел з вялікімі амбіцыямі. Цяпер ён не схаваны ў глыбіні навіннай стужкі, а вынесены на бачнае месца ў новай навігацыі. Тут прапануецца кантэнт таленавітых аўтараў з тэматыкамі, якія будуць цікавыя канкрэтнаму карыстальніку. 

«З пункту гледжання дызайну задача стаяла нетрывіяльная. Трэба ўмець прыгожа адлюстроўваць розныя тыпы кантэнту і прыкруціць туды глабальны пошук па ўсіх раздзелах, ды так, каб адно другому не перашкаджала. Мы спыніліся на картках», — кажуць у кампаніі.

Канцэпт стужкі з гісторыямі, карткі кантэнту і экран з запісам

Стужку з картак зручна гартаць — звычайна ўжо па прэв'ю зразумела, хочаце вы прачытаць запіс цалкам ці не. Вам не давядзецца марнаваць час і доўга скроліць велізарныя пасты перш чым знойдзецца той, на якім вы хацелі б спыніцца. Пры націсканні на картку публікацыя адкрываецца цалкам, і пры жаданні можна далей гартаць стужку ў поўнапамерным рэжыме або вярнуцца да рэжыму прэв'ю.

Стужка навінаў і аўдыяплэер

У сакавіку ва «Укантакце» з'явіўся лічыльнік праглядаў побач з запісамі. У дадатках гэта таксама падтрымалі, але толькі на асобным экране з постам. У стужцы ж навін прагляды пакуль не адлюстроўваюцца, і гэта будзе выпраўлена з абнаўленнем дадатку. 

Запіс у стужцы навін — ад старажытных часоў да нашых дзён

Экран з бягучай кампазіцыяй зрабілі цэнтральным, прадугледзеўшы магчымасць свайпам пераходзіць да тэксту песні і да плэйліста. Дзякуючы гэтаму экраны не перагружаныя кантролерамі, а карыстальнік можа засяродзіцца менавіта на тым, што яму цяпер трэба. А асобны абразок спісу не дазволіць заблытацца ў экранах — вы заўсёды ведаеце, дзе шукаць плэйліст.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930