Знайсці
08.09.2017 / 16:396РусŁacБел

У Столінскім раёне п'яны муж забіў жонку і спрабаваў здзейсніць суіцыд

Трагедыя адбылася ў Манькавічах. Непрацуючы муж на глебе рэўнасці забіў жонку. У сям'і засталося трое непаўналетніх дзяцей, паведамляе sb.by.

Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка пракаментаваў:

«37-гадовы грамадзянін знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Паміж мужам і жонкай адбылася сварка. Муж ударыў жонку кухонным нажом у вобласць сэрца. У хірургічным аддзяленні Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы яна памерла. Пасля здарэння злачынец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу, дзе ён знаходзіцца пад аховай. Распачатая крымінальная справа. Высвятляюцца матывы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930