Знайсці
08.09.2017 / 15:501РусŁacБел

600 тысяч даляраў у даход дзяржавы. Суд вынес вырак топ-менеджарам Беларусбанка

Былога першага намесніка старшыні праўлення Беларусбанка Генадзя Гаспадарыка прысудзілі да 7,5 гадоў пазбаўлення волі, начальніка ўпраўлення банка Мікалая Цырто - 9 гадоў. У абодвух канфіскуюць маёмасць.

Працэс па гучнай справе доўжыўся амаль два месяцы. У пятніцу, 8 верасня, суд Цэнтральнага раёна Мінска абвясціў прысуд двум фігурантам. Былога першага намесніка старшыні праўлення Беларусбанка Генадзя Гаспадарыка прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і прысудзілі да 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Начальнік упраўлення банка Мікалай Цырто таксама прызнаны вінаватым. Абвінавачванне яму было прад'яўлена па ч. 2 арт. 431 КК «Дача хабару» і ч. 2 арт. 431 «падбухторванне да дачы хабару». Па прыгаворы суда першай інстанцыі бліжэйшыя 9 гадоў ён правядзе за кратамі. Акрамя таго, у былых топ-менеджараў Беларусбанка будзе канфіскавана маёмасць.

Па выраку суда ў Генадзя Гаспадарыка будзе канфіскавана 2 флэшкі, 3 мабільныя тэлефоны 1300 еўра, 586 манет, каштоўныя металы, 10 тысяч акцый Беларусбанка, машына БМВ, а таксама грошы, якія знаходзяцца на рахунках у розных банках і на картках (дакладная сума не была агучана). Таксама суд пастанавіў, што з кватэры, двух аўтамабіляў Хонда, зямельнага ўчастка будзе зняты арышт, які быў накладзены падчас следства. Гаспадарык абавязаны выплаціць у даход дзяржавы 387 тысяч рублёў і 19 тысяч - у якасці дзяржаўнай пошліны.

У Мікалая Цырто канфіскоўваюць планшэт, флэшку, 5 тысяч акцый Беларусбанка, грошы ў Беларусбанку (сума таксама не ўдакладняецца), кватэру ў Полацку, аднакватэрны жылы дом у Віцебскай вобласці, кватэра па пр. Незалежнасці і два аўтамабілі. А вось з кватэры ў Мінску па вул. Шчорса і з кватэры ў Калодзішчах арышт будзе зняты. Цытро абавязаны выплаціць дзяржаве 787 тысяч беларускіх рублёў і 39 тысяч у якасці дзяржаўнай пошліны.

Кацярына Барысевіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930